Адкрытая рэгістрацыя на перадкастынг X-Factor

6 Лютага 2020
Запоўніць анкету можна на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by ў раздзеле "Спецпраекты". Прадзюсарская група шоу адправіцца ў тур па гарадах нашай краіны ў наступным месяцы. У маршруце - усе абласныя гарады, а таксама Баранавічы, Ліда, Мазыр, Бабруйск. Першымі свае таленты змогуць прадэманстраваць жыхары Гродна 14 і 15 сакавіка.

Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у 4 катэгорыях - дзяўчаты і хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 і старэйшыя, а таксама вакальныя калектывы. Фінальныя перадкастынгі адбудуцца ў Мінску ў маі. Прадзюсары гатовыя выслухаць вас у любым з пазначаных гарадоў незалежна ад таго, у якім населеным пункце вы жывяце.

Калі з нейкіх прычын у вас не атрымліваецца сустрэцца асабіста з камандай X-Factor, проста запішыце, як вы спяваеце, і дашліце ў Viber на нумар праекта +375-29-105-91-02. 

За навінамі можна сачыць у Facebook і Instagram. Уладальнікам правоў на X-Factor на тэрыторыі нашай краіны і арганізатарам з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія. Шоу выйдзе ў эфір у верасні на "Беларусь 1". Усяго запланавана 17 выпускаў праекта. Пераможца X-Factor гледачы выберуць напярэдадні Новага года!