Актыўная фаза вакцынацыі ад грыпу пачалася ў Беларусі

9 октября 2018

Сёння прышчэпкі зрабілі працаўнікі Міністэрства здароўя, Мінбудархітэктуры, Мінлясгаса і Мінэканомікі. Таксама далучыліся супрацоўнікі буйных прадпрыемстваў нашай краіны. Паводле слоў медыкаў, вакцыны ў Беларусі досыць. Уся яна зарэгістраваная і дапушчаная да выкарыстання. Прышчапіць плануецца каля трох мільёнаў сямісот тысяч чалавек.

Валерый Малашка, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Ахоп 40 працэнтаў насельніцтва дазволіць стварыць досыць добрую актыўную праслойку імунную ў насельніцтва і супрацьстаяць вірусу грыпу сёлета і ў пачатку наступнага года. Вакцына, набытая Міністэрствам здароўя для масавай вакцынацыі, адпавядае тым крытэрыям, якія да яе прад'яўляюцца ў частцы вывучэння штамаў тых вірусаў, якія цыркулююць сёння ў свеце, і ў плане чакання тых вірусаў, якія прыйдуць на тэрыторыю РБ".

Адзначым, масавая вакцынацыя падоўжыцца да 1 снежня. Па жаданні бясплатна можна прышчапіцца ў паліклініцы па месцы жыхарства.