Актывізаваць саюзную тэматыку ў СМІ

28 октября 2013
У Расіі пытанні Саюзнай дзяржавы будуць асвятляць больш актыўна - распрацавана спецыяльная праграма, якая дазволіць актывізаваць саюзную тэматыку ў СМІ. Пра гэта заявіў сёння сенатар Дзмітрый Крывіцкі падчас семінара Інфармацыйны вобраз Саюзнай дзяржавы. Як адзначылі ўдзельнікі форуму, інфармацыйнае поле Беларусі і Расіі нагадвае вуліцу з аднабаковым рухам, паколькі беларускія СМІ па шэрагу прычын не могуць прысутнічаць у інфармацыйнай прасторы Расіі. Чакаецца, што такія дыспрапорцыі можа ліквідаваць праграма, падрыхтаваная для разгляду Саюзным Саўмінам.

Падчас семінара, удзел у якім прымаюць эксперты і прадстаўнікі СМІ Беларусі і Расіі, абмяркуюць праблематыку функцыянавання Саюза ў самых розных аспектах - ад еўразійскай эканомікі да аналізу агульнай гістарычнай прасторы дзвюх краін і медыйнай падтрымкі сумесных праектаў. Завершыць працу семінар заўтра.