Беларускі бок чакае падпісання новага базавага пагаднення аб супрацоўніцтве

24 ноября 2017

Гэта пацвердзіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей напярэдадні адкрыцця саміта ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" ў Бруселі. Ён таксама пракаментаваў тэмы супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у энергасферы. У прыватнасці, будаўніцтва Беларускай АЭС і ўзаемадзеянне ў сферы міграцыі.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы супрацоўнічаем з Еўрапейскім саюзам. І гэта адкрытае супрацоўніцтва. Больш таго, мы маглі не праводзіць стрэс-тэсты, якія мы правялі. Гэта патрабаванне Еўрапейскай камісіі. Але мы правялі і рыхтуем зараз агляд па гэтых стрэс-тэстах. Партнёрства па мабільнасці - гэта азначае, што наша супрацоўніцтва ў сферы міграцыі заключана паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, і мы працуем над далейшай рэалізацыяй гэтага пагаднення. Трэба рабіць тыя крокі, якія кожны з бакоў павінен зрабіць. Разуменне таго, што неабходна заключыць гэтае пагадненне, мне падаецца, ёсць".

Па выніках брусельскага саміта павінна быць падпісаная сумесная дэкларацыя, у якой неабходна будзе гарманічна злучыць інтарэсы 28 краін ЕС і 6 дзяржаў "Усходняга партнёрства".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя