Аграрыі Мінскага і Віцебскага рэгіёнаў сёння прымаюць віншаванні

26 сентября 2020
Жніво завершана. Самы час падвесці вынікі той каласальнай працы, якую з года ў год робяць аграномы, механізатары, працаўнікі сэрвісных служб, інжынеры, кіраўнікі гаспадарак і раёнаў і яшчэ вельмі шматлікія, хто на хлебнай ніве не дае прапасці ні коласу, ні зярнятку і тым самым забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі" накіраваў кіраўнік дзяржавы. У віншаванні гаворыцца, што аграрыі Віцебшчыны пацвердзілі сваё майстэрства, нягледзячы на няпростыя пагодныя ўмовы, павысілі ўраджайнасць зерневых культур, ударна папрацавалі на палях, і вобласць упэўнена перасягнула мільённую планку па намалоце.


Лепшых хлебаробаў паўночнага рэгіёна ўшаноўваюць у Віцебску 


Аграрыі паўночнага рэгіёна сёння прымаюць віншаванні ў Віцебску. Галоўнай пляцоўкай абласных "Дажынак" стаў Летні амфітэатр. Вага каравая паўночнага рэгіёна - 1 мільён 77 тысяч тон збожжа. Чвэрць каравая сфарміравалі Аршанскі і Віцебскі раёны. На палях працавалі больш як тысяча экіпажаў, 55 з якіх - сямейныя. Упершыню ў вобласці з'явіліся і экіпажы-тысячнікі на ўборцы рапсу. 


Свята разгарнулася на некалькіх лакацыях 


Выставы-продажы, тэматычныя пляцоўкі, гульні для ўсёй сям'і. Свята разгарнуўся на некалькіх лакацыях. У падарунак жыхары Віцебска атрымалі новы футбольны манеж і абноўлены сквер.