Аэрапорт і чыгуначныя вакзалы ў Беларусі працуюць згодна з раскладам

14 ноября 2015

Што датычыцца транспартных зносін, то ў Францыі аэрапорты і вакзалы зараз працуюць у штатным рэжыме. Авіякампаніі самі прымаюць рашэнне аб спыненні або працягу палётаў у гэтую краіну. Так, рэйсы адмянілі Delta, American Airlines і Lufthansa.

Аэрапорт і чыгуначныя вакзалы ў Беларусі працуюць згодна з раскладам. Аднак меры бяспекі ўзмоцненыя. Нарады міліцыі правяраюць практычна ўсіх, хто прыязджае у краіну. Падрабязнасці ў Веранікі Буты.

У Францыі прынята рашэнне аб закрыцці дзяржаўных граніц. Нягледзячы на гэта, транспартныя зносіны не спынены. Напрыклад, кампанія "Еўрастар", адзін з найбуйнейшых перавозчыкаў Еўропы, абвясціла, што сёння цягнікі ходзяць згодна з раскладам, але пры гэтым прапанавала бясплатна памяняць квіткі тым, хто не жадае ехаць адразу пасля тэрактаў.

Тым часам прадстаўнікі Беларускай чыгункі паведамілі нам, што цягнікі айчыннага фарміравання ў Францыю не курсуюць. Камплектацыяй вагонаў і зменамі ў раскладзе займаецца Федэральная пасажырская кампанія Масквы. Інфармацыі аб адмене або затрымцы рэйсаў пакуль не паступала. Так, цягнік у Парыж праз Мінск адправіўся напярэдадні. Наступны, але ўжо ў Ніцу, адбудзецца ў чацвер.

Што датычыцца авіятранспарту, у раскладзе Белавіі таксама пакуль няма ніякіх змен.

Французскі перавозчык "Эйр Фрэнс" таксама мае намер выканаць усе палёты. Хто ж з пасажыраў вырашыў адмяніць паездку, могуць бясплатна памяняць білеты, набытыя з 13 па 15 лістапада. Расія не плануе ўводзіць абмежаванне ні на авія-, ні на чыгуначныя зносіны з Францыяй. Тым часам амерыканскія авіякампаніі Delta і American Airlines паведамілі аб адмене рэйсаў. Палёты, як мяркуецца, адновяцца толькі праз тыдзень - у нядзелю, 22 лістапада. Абмежаванні закранулі і транзітныя рэйсы праз Парыж. Адмяніла свой ранішні рэйс і кампанія Lufthansa.

Усе краіны Еўрасаюза ўзмацнілі надгляд пры ўездзе. Аўтамабілістам неабходна ўлічваць інфармацыю, што на мяжы з Беларуссю ўтварыліся чэргі як з боку Літвы, так і з боку Польшчы.

Нагадаем, нядаўна Францыя на месяц выйшла з Шэнгенскага пагаднення, узмацніла меры бяспекі. Таму трапіць на тэрыторыю краіны будзе больш складана. Тым часам Францыя застаецца адным з самых папулярных месцаў сярод турыстаў, у тым ліку і беларусаў.