Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

20 ноября 2018

Сёння ў Салігорскім райвыканкаме праблемы вырашаць будзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Заўтра ў Клічаўскім райвыканкаме жыхароў прыме памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, а ў Глыбоцкім - памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк. Сустрэчы пройдуць таксама ў чацвер і пятніцу.