Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы ў рэгіёнах

23 апреля 2019

Працу са зваротамі на сталым кантролі трымае Кіраўнік дзяржавы. У ліку пытанняў, якім надаецца асаблівая ўвага, і тыя, якія жыхары раёнаў накіравалі падчас акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту".

Сёння памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк пачне прыём у Дубровенскім райвыканкаме. У гэты ж дзень у Любанскім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў.