Адміністрацыя вобласці абнавіла свой віртуальны кабінет

3 июня 2015

Акрамя вонкавага выгляду сайт аблвыканкама атрымаў і новыя функцыі. Акцэнт на зваротную сувязь з карыстальнікамі - жыхарамі вобласці. Дзеля гэтага пачаў працу новы рэсурс “Народны кантроль”. Набалелыя пытанні, заўвагі і прапановы будуць спачатку адсочваць у сацыяльных сетках, а затым збіраць у адным раздзеле сайта.

“Народны рэвізор” дапаможа вырашаць злабадзённыя пытанні жыхарам вобласці. Найперш тыя, што тычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і выдзялення зямельных участкаў. На прапанову аблвыканкама ўжо адгукнуліся больш за 130 тысяч інтэрнет-карыстальнікаў.