Абітурыенты пачалі пісаць тэст па геаграфіі

28 июня 2014

Тэст па геаграфіі - фактычна заключны іспыт уступнай кампаніі гэтага года - літаральна пару гадзін таму напісалі каля тысячы шасцісот будучых геолагаў, сіноптыкаў і спецыялістаў па ландшафце. На тое, каб справіцца з паўсотняй заданняў, у юнакоў былі паўтары гадзіны. Вынік будзе залічаны толькі ў тым выпадку, калі абітурыент набярэ як мінімум 20 балаў. Нагадаем, ужо сёння вядомыя вынікі тэстыравання па беларускай і рускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўстве і біялогіі. Свае сертыфікаты юнакі змогуць атрымаць ужо ў першы тыдзень ліпеня.


Наталля Вайцяховіч, першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў: Інстытут працуе над праверкай іншых навучальных прадметаў, па якіх уступныя выпрабаванні скончыліся. Трэба сказаць, што нас радуюць папярэднія вынікі. У першую чаргу гэта датычыцца тых абітурыентаў, якія прыйшлі на цэнтралізаванае тэстыраванне. І ў мінулыя гады, трэба сказаць, што парушальнікаў было ў нас больш. Было больш выдаленняў тых абітурыентаў, якія пранасілі тыя прадметы, якія не павінны былі знаходзіцца ў аўдыторыі.


Тыя юнакі, якія не з'явіліся на ўступны іспыт, але толькі па паважлівай прычыне, прайсці выпрабаванне змогуць у рэзервовы дзень - пятага ліпеня. Рэгістрацыя ўжо пачалася. Адзначым, напісаць тэст абітурыентам дазволена толькі па адным з чатырнаццаці прадметаў. Пачнуцца ўсе іспыты адначасова ў аўдыторыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.