Пагранічны пункт "Клевіца" атрымаў новую прапіску

25 ноября 2017

Напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё новага комплексу для Смаргонскай пагрангрупы. Сёння ў зоне адказнасці гэтага падраздзялення 15 кіламетраў беларуска-літоўскай мяжы ў Ашмянскім раёне. Пагранпункт забяспечаны ўсімі сучаснымі сродкамі аховы - спецабсталяваннем, аўтамабілямі і сродкамі сувязі.

Тэрыторыя, падкантрольная пагранпункту "Клевіца", ахоўваецца з дапамогай інтэграванай сістэмы відэаназірання. Аператыўна абменьвацца інфармацыяй дазваляе падключэнне да аўтаматызаванай сеткі органаў пагранічнай службы.