А. Лукашэнка і У. Пуцін абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры

24 августа 2020
Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася сёння днём.

А. Лукашэнка і У. Пуцін: сітуацыя ў Беларусі, на знешнім контуры і барацьба з каранавірусам


Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім кірунку. Акрамя таго, лідары абмеркавалі пытанні барацьбы з каранавірусам. У гэтым ключы прэзідэнты дамовіліся, што грамадзяне Беларусі ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, вырабленай у Расіі. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.