Мінск рыхтуецца да Дня горада

7 сентября 2021

Хобі мінчан у піктаграмах і 40-метровае пано. Мінск рыхтуецца да Дня горада. Каляровая гама свята будзе пераклікацца з геральдыкай сталіцы, а таксама з каларытам восені. У графіцы гэта адлюстроўвае і стылізаваны кляновы ліст. Тут жа  выявы некаторых славутасцей: вароты Мінска, ратуша і кафедральны сабор. Арт-кампазіцыі ўжо займаюць свае месцы ўздоўж гарадскіх вуліц - гэта талісманы і фотаінсталяцыі, радыусныя пілоны і  аб'ёмныя зоркі.

Фінальны вобраз сталіца прадэманструе ўжо заўтра вечарам. Сярод асноўных лакацый  Палац спорту, Верхні горад, парк імя Янкі Купалы. Таксама святочныя дэкарацыі дапоўняць пляцоўкі каля стэлы "Мінск - горад-герой", ля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.