9 тысяч сталічных выпускнікоў атрымалі атэстаты аб заканчэнні сярэдняй школы

10 июня 2019

Урачыстыя балі прайшлі ва ўсіх навучальных установах. Да гэтай падзеі, якая з'яўляецца своеасаблівым пунктам адліку дарослага жыцця, старшакласнікі рыхтавалі прыгожыя сукенкі і элегантныя касцюмы. Павіншаваць і падтрымаць учарашніх школьнікаў прыйшлі бацькі і настаўнікі. Развіталіся са школай і амаль 8 тысяч выпускнікоў Мінскай вобласці. Урачыстая цырымонія адбылася і ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы. Атэстат і знак выпускніка атрымалі 63 кадэты. І ўжо заўтра стартуе важны этап ўступнай кампаніі - абітурыентаў чакае першае цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове.