9 Мая ў Брэсцкай крэпасці адбудзецца мітынг у памяць аб загінуўшых

9 мая 2021

Святочныя мерапрыемствы сёння ахопяць усю краіну. У Брэсце паводле традыцыі асноўнай лакацыяй стане Брэсцкая крэпасць-герой. Тут адбудзецца мітынг у памяць аб загінуўшых, а па вуліцы Леніна пранясуць сімвал незалежнасці краіны - Дзяржаўны флаг Беларусі.

Легендарная цытадэль - сімвал гераічнасці ў Вялікай Айчыннай вайне - прыклад нясхільнага духу. Крэпасць стала месцам прыцягнення тых, хто памятае і паважае абаронцаў Радзімы, хто пераадольвае часам і сотні тысяч кіламетраў, каб ускласці жывыя кветкі да Вечнага агню, схіліцца перад подзвігам тых, хто прыняў на сябе першы ўдар вайны.

Сёлета комплекс адзначыць паўвекавы юбілей. За час яго існавання рэалізаваны дзясяткі праектаў па захаванні гістарычнай памяці. Многа яшчэ трэба зрабіць.

Больш падрабязна - Марыя Тройніч.