9 мая беларусы адзначаць 71-ю гадавіну Вялікай Перамогі

8 мая 2016

Панядзелак адкрые цэлы шэраг урачыстасцяў. Цэнтральныя падзеі пройдуць на плошчы Перамогі. У 11 раніцы там пачнецца Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Беларусь памятае" з ускладаннем вянкоў да манумента. Прамую трансляцыю будуць весці "Беларусь 1" і "Беларусь 24". А вечарам на плошчы Перамогі адбудзецца святочны канцэрт. Кульмінацыяй урачыстасцяў стане салют.