Беларусы, якія працуюць за мяжой, змогуць адправіць апавяшчэнні ў камісіі праз спецыяльна створаныя сайты

18 мая 2018

Пра гэта заявіла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч, калі прадстаўляла ў парламенце дэкрэт аб садзейнічанні занятасці. Дэпутаты дакумент падтрымалі. Важная роля ў рэалізацыі яго норм, а таксама ў фарміраванні базы даных непрацуючых, адводзіцца камісіям па працаўладкаванні і перанавучанні на месцах. І тут галоўнае - індывідуальны падыход.

Да чэрвеня міністэрства чакае пытанні аб дэкрэце ад камісій з месцаў. А да ліпеня рэгулятар падрыхтуе для іх напамінак па тыповых цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Дакумент будзе адкрытым.