955 кветак - падарунак Мінску-імянінніку

8 сентября 2022
А кветкаводы сталіцы падрыхтавалі свой падарунак Мінску-імянінніку  - букет, у якім  як мінімум 955 кветак. На календары верасень, а сталіца патанае ў колерах. Свае ідэі па стварэнні кветкавых кампазіцый прэзентавалі азеляняльнікі горада. Агляд-конкурс кветнікаў прымеркавалі да 955-годдзя Мінска. Прадстаўнікі раённых і гарадскога зелянбуда стваралі тэматычныя клумбы, ландшафтнае аздабленне гарадскіх зялёных зон. Гран-пры атрымала кветкавая кампазіцыя з паэтычнай назвай "Песня пра горад на Нямізе". 

Сярод арыгінальных фларыстычных ідэй каванае дрэва, кветкавая ратуша, ёсць нават торт. Дарэчы, кветнік, які атрымаў Гран-пры, перанясуць на пастаяннае месца да Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музыкі