90 мільёнаў еўра ад Сусветнага банка на закупку сродкаў аховы і абсталявання для рэанімацый

1 июня 2020
90 мільёнаў еўра на развіццё айчыннай медыцыны выдзеліў Сусветны банк. Грошы перакрыюць траты на сродкі аховы і тэст-сістэмы. Таксама будуць мадэрнізаваныя рэанімацыі і абсталяваныя тамографамі рэгіянальныя цэнтры. Праект дазволіць зрабіць гэта практычна адначасова па ўсёй краіне. Таксама частку грошай накіруюць на інфармаванне насельніцтва ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Дарэчы, распрацоўка ўсёй дакументацыі і само падпісанне дагавора прайшло анлайн.

Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя Беларусі: "Першапачаткова размова ішла аб крэдытнай лініі 20 млн. Але, улічваючы, што мы абгрунтавалі сваю патрэбнасць, і тое, што мы разлічваем на доўгатэрміновую працу, накіраваную не толькі на закрыццё імгненных пытанняў, а менавіта павышэнне ўстойлівасці функцыянавання ўсёй сістэмы аховы здароўя ў любых умовах. Як мы заўсёды гаворым - пандэмія прыходзіць і сыходзіць, а ў медыцынскай дапамозе людзі маюць патрэбу заўсёды!"

Частка плацяжоў пройдзе ўжо ў найбліжэйшыя тыдні. А ўвесь праект у цэлым рэалізуюць да канца года.