80 гадоў з дня Асвейскай трагедыі - падчас карнай аперацыі "Зімовае чараўніцтва" фашысты спалілі звыш 430 вёсак

17 февраля 2023

У лютым спаўняецца 80 гадоў з тых чорных дзён, калі на беларускай зямлі была праведзена страшная па сваёй бесчалавечнасці карная аперацыя фашыстаў пад назвай "Зімовае чараўніцтва". У гісторыю Вялікай Айчыннай яна ўвайшла пад назвай Асвейская трагедыя. Акупанты збіраліся стварыць мёртвую зону без жыхароў і населеных пунктаў. На працягу двух месяцаў былі спалены больш чым 430 вёсак на тэрыторыі чатырох раёнаў. Найбольш пацярпеў Верхнядзвінскі. Дакладная колькасць загінуўшых дагэтуль невядома.

У дакументах лічба - не меней за 12 тысяч. Вораг не ведаў літасці. Так, у гэты дзень, 16 лютага 1943 года, у вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна ў агні загінулі 1 528 вяскоўцаў. Сёння на месцы страшных падзей прайшлі памятныя мерапрыемствы. Вольга Маслоўская прадоўжыць (падрабязнасці ў відэа).