80 гадоў гістарычнаму факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

27 ноября 2014

Яго выпускнікамі ў розныя гады сталі вядомыя навукоўцы, гісторыкі, юрысты і кіраўнікі. 80 гадоў адзначае сёння гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Факультэт адзін з найстарэйшых у ВНУ, усяго іх там 10. Выпускніком гістарычнага факультэта 1975 года стаў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта МДУ.

У ВНУ праходзяць святочныя мерапрыемствы. Працуе выстава навуковай і навучальна-метадычнай літаратуры. Адбылася і канферэнцыя "Раманаўскія чытанні". А ў гэтыя хвіліны ў актавай зале ўніверсітэта праходзіць святочны канцэрт "Роднаму - 80".