77-я гадавіна прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны

4 мая 2021

Сёння 77-я гадавіна прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны. Гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны датуюцца маем 1944 года. Партызанская зона стала аб'ектам адной з самых буйных за ўсю гісторыю вайны карных аперацый. Супраць 17 тысяч партызан - 60-тысячнае фашысцкае войска. 25 сутак ішлі цяжкія баі. У ноч з 4 на 5 мая партызаны ажыццявілі легендарны прарыў блакады і вывелі з асяроддзя 15 тысяч мірнага насельніцтва. У 74-м годзе ва Ушацкім раёне быў узведзены мемарыяльны комплекс. Кожны май у гадавіну подзвігу партызан тут збіраюцца дзеці і ўнукі герояў, патрыёты. Сёння ўрачыстыя мерапрыемствы на "Прарыве" пачнуцца ў 2 гадзіны дня. Адбудзецца мітынг, аўтапрабег, будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі