5 мая на беларуска-ўкраінскай мяжы будуць працаваць часовыя пункты спрошчанага пропуску

4 мая 2013
Рэжым іх працы пунктаў спрошчанага пропуску Падгалле, Запясочнае - Лучанкі, Гдзень - Парышава ўзгоднены з мясцовымі органамі ўлады. Акрамя таго, падоўжаны графік працы пастаянна дзеючых пунктаў спрошчанага пропуску Паддабранка і Глыбоцкае. На Вялікдзень яны будуць адкрытыя для жыхароў прыгранічча з 05:00 да 24:00. Яшчэ два пункты спрошчанага пропуску - Андрэеўка і Лоеў - будуць працаваць у звычайным рэжыме.