45 год споўнілася лагеру Зубраня

18 августа 2014
Самы знакаміты дзіцячы лагер адзначыў свой юбілей. 45 гадоў споўнілася лагеру Зубраня. У нарачанскі лагер заўсёды траплялі толькі выбраныя: выдатнікі вучобы і актывісты з усёй рэспублікі. Такая традыцыя, дарэчы, захавалася. Яго заўсёды называлі другім Артэкам. Але сёння ён шмат у чым перасягнуў свайго старэйшага брата. Як ствараўся галоўны дзіцячы лагер краіны?

Падрабязнасці - у Надзеі Сербіненкі.


Ляна, як і яе сяброўкі з вакальнай студыі паставілі асабісты рэкорд. Кожная з іх адпачывала ў Зубраняці як мінімум дзесяць разоў. Тым не менш, кожная змена была не падобная на папярэднюю.

Усе змены вытрыманыя ў пэўнай тэматыцы. Юныя гісторыкі, кнігалюбы, праграмісты, эколагі і артысты прыязджаюць у лагер на працягу ўсяго года. Але гэта лета прайшло пад знакам юбілею - 45-годдзя Зубраняці.


Павіншаваць Зубраня прыехала шмат гасцей і, вядома ж, у Дзень нараджэння з падарункамі - сертыфікат на 150 мільёнаў рублёў. Грошы патрацяць на ўладкаванне сучаснага кабінета фізікі.


Віктар Якжык, намеснік Міністра адукацыі Беларусі: У цэлым - гэта нацыянальны брэнд. Гэта інфраструктура адпачынку і даволі самаакупная інфраструктура. Таму што вельмі нямала пазабюджэтных сродкаў зарабляе Зубраня сваімі паслугамі для насельніцтва прыазёрнага края.

Павіншаваць лагер завітала і Рыма Півонава. Паўстагоддзя таму яна, разам з астатнімі камсамольцамі, падтрымала ідэю ўзвесці Зубраня. Будаўнікі з Маладзечна за некалькі год засвоілі нарачанскі бераг.

Рыма Півонава, заснавальніца НДЦ Зубраня: У 1961 годзе было прынята рашэнне адкрыць, стварыць пабудаваць беларускі Артэк. Было даручана ЦК Камсамола, Міністэрству адукацыі і Белдзяржпраекту знайсці самае добрае месца для таго, каб адкрыць беларускую дзіцячую здраўніцу.


Дзеці, што зараз адпачываюць у лагеры, да свята таксама падрыхтавалі шмат сюрпрызаў.


Велізарны торт падрыхтавалі кухары сталовай Зубраня. Згодна са сцэнарыем, кульмінацыяй вечара стане ўрачыстае задзіманне свечак. Але, на жаль, паспрабаваць такі салодкі пачастунак не ўдасца.


Сёння Зубраня - гэта пляцоўка для шматлікіх міжнародных праектаў і праграм. Так, тыдзень таму на Нарачы адпачывалі школьнікі з Японіі. Але, нягледзячы на моўныя бар'еры і адлегласці, за тры тыдні ў Зубраняці дзеці вучацца сябраваць. Каб потым ізноў вярнуцца ў краіну дзяцінства.