410 кампаній прымуць удзел у выставе "Белагра-2021"

24 мая 2021

Найноўшыя ўзоры тэхнікі, інавацыйныя тэхналогіі ў аграрным сектары, IT-рашэнні для сельскай гаспадаркі і 410 удзельнікаў з 16 краін. У Мінску рыхтуюцца да адкрыцця найбуйнейшай сельгасвыставы "Белагра-2021". Экспазіцыя маштабная.  Яна пераязджае ў Кітайска-беларускі парк "Вялікі камень", агульная плошча каля 20 тысяч квадратных метраў. Прафесійным суправаджэннем мерапрыемства стане дзелавая праграма: гэта больш за два дзясяткі канферэнцый і семінараў. 

Выстава адчыніць свае дзверы 1 чэрвеня і прадоўжыцца да 5 чэрвеня. Усе дні працы будзе арганізаваны кірмаш-продаж прадуктаў харчавання з усіх рэгіёнаў рэспублікі.