40 вечназялёных туй высадзілі ў Барысаве ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай войны

27 апреля 2023

Закласці "Сад памяці" ў знак памяці і падзякі! 40 вечназялёных туй высадзілі сёння ў Барысаве на воінскім пахаванні ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай. Гэта патрыятычная ініцыятыва Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Таксама да азелянення знакавага месца далучыліся ваеннаслужачыя і мясцовыя школьнікі. Дарэчы, міжнародная акцыя "Сад памяці" праходзіць напярэдадні 78-й гадавіны Вялікай Перамогі. І каб увекавечыць памяць кожнага, хто загінуў на вайне, плануюць высадзіць 27 мільёнаў дрэў.

Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, да воінскага пахавання ўсклалі кветкі. Адзначым, эколага-патрыятычны праект "Сад памяці" цэнтральны рэгіён прымае трэці раз. Раней хвойныя алеі высаджвалі ў вёсцы Кіршы Мінскага раёна і ў Станькаве - Дзяржынскага.