400 узораў інавацый на адной пляцоўцы - выставу "Беларусь інтэлектуальная" наведалі 10 тысяч мінчан і гасцей сталіцы

21 января 2023

У Мінску працягвае работу маштабная выстава "Беларусь інтэлектуальная". У вялізным павільёне экспануюцца самыя перадавыя дасягненні навукоўцаў Акадэміі навук, спецыялістаў краіны і тэхнапаркаў. Беларуская навука загучала больш гучна - другі дзень работы пляцоўкі паказвае рэкорды: выставачны павільён наведалі 10 тысяч мінчан і гасцей сталіцы. Гэтая лічба павялічыцца - экспазіцыя будзе працаваць і ў нядзелю, 22 студзеня.

Якія распрацоўкі асабліва ўразілі, раскажа Вераніка Бута.

Бадай, гэта самы ажыўлены тэхналагічны астравок у "БелЭкспа". Чэргі да кожнага экспаната. Выстава спадабалася нават самаму патрабавальнаму наведвальніку.

Арганізаваць такую маштабную прэзентацыю - даручэнне Прэзідэнта.  Вялікая адказнасць, а таму Аляксандр Лукашэнка перад адкрыццём асабіста азнаёміўся з экспазіцыяй напярэдадні. Беларуская навука можа і павінна гучаць гучней!

Унікальныя распрацоўкі

Выстава - гэта не толькі ўражанні. Гэта і прэзентацыя нашай краіны на сусветнай арэне, і сумленна заробленыя грошы. Прычым немалыя. Акупнасць некаторых праектаў да 100 долараў на 1 рубель. Многія распрацоўкі яшчэ заявяць аб сабе на рынку, а некаторыя ўжо не маюць патрэбы ў рэкламе. Напрыклад, беларускія ізумруды.

Яшчэ больш важнае тое, што за грошы не заўсёды купіш, - здароўе. Той выпадак, калі хай лепш не спатрэбіцца, але добра, што ў нас ёсць. Лячэнне стваловымі клеткамі - шанц на жыццё для самых складаных пацыентаў.

Калі глядзець на распрацоўкі больш глабальна - гэта пытанне нацыянальнай бяспекі: біялагічнай, харчовай, ваеннай. Актуальна ў санкцыйны час. 

Курс на імпартазамяшчэнне

Многія распрацоўкі - гэта адказ на знешнія перашкоды, за якія можна сказаць дзякуй. Нарэшце ў краіне з'явіцца айчыннае спецыяльнае харчаванне для анкалагічных хворых, разумнае (сваё) электроннае начынне для нашай агратэхнікі і лінія для ўпакоўвання гародніны. Першы серыйны экзэмпляр ужо гатовы. Справіліся хутка - усяго за паўгода.

Беларускія навукоўцы ў трэндзе - неўзабаве прэзентуюць нам і біяраскладальную ўпакоўку.

Электратранспарт, беспілотнікі, лазеры, цеплавізары, трэнажоры - многія распрацоўкі нас яшчэ здзівяць. Не менш, чым беларускія лімоны.

Усе распрацоўкі, што экспануюцца на выставе, (і не толькі  яны) створаны дзякуючы інтэлекту і рукам нашых людзей. І гэта не можа не ўражваць!

Ад наведвальнікаў часта можна было чуць здзіўленне: "Мы і гэта можам!?" І, бадай, дзеля такіх водгукаў варта часцей праводзіць падобныя выставы. Беларусы павінны ведаць, на што здольныя, і не саромецца заяўляць аб гэтым на ўвесь свет.