У сталіцы стартаваў другі этап новага абноўленага сезона "Мінская змена - 2024", расказваем пра мэту праекта

2 марта 2024

Ад папулярызацыі беларускай мовы сярод моладзі да стварэння сайта для навучання жэставай мове. У сталіцы стартаваў другі этап новага абноўленага сезона "Мінская змена - 2024". Мэта праекта - фарміраванне перспектыўнага кадравага рэзерву ў дзяржорганы з ліку моладзі і рэалізацыя іх ідэй на гарадскім узроўні. На сустрэчы з арганізатарамі конкурсу хлопцы і дзяўчаты ўжо атрымалі свае творчыя заданні і пачалі іх выконваць. Сёлета выбар кірункаў для рэалізацый моладзевых ідэй пашыраны. Усяго прадставіць свае праекты маладыя ініцыятары могуць у 11 намінацыях.

350 удзельнікаў будуць працаваць  больш чым над 200 праектамі па развіцці сталіцы на працягу трох месяцаў. Зменіцца толькі фармат - падвядзенне вынікаў. Члены журы і запрошаныя міжнародныя эксперты будуць ацэньваць усе работы на спецыяльна арганізаванай пляцоўцы.