31 мая - Сусветны дзень без тытуню

31 мая 2018

Ужо трыццаць гадоў Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў гэтую дату нагадвае, што курыць - небяспечна. Штогод тытунёвая эпідэмія забірае жыцці больш чым сямі мільёнаў чалавек. Паводле апошніх даследаванняў, у Беларусі кураць амаль 30 працэнтаў насельніцтва. Палова з іх - мужчыны.

Вольга Еўтух, загаддзела гарадскога кардыялагічнага цэнтра 2-й гарадской клінічнай бальніцы:

"Курыць у сярэднім, па тым жа апытанні, мужчыны пачынаюць у 17 і раней, жанчыны - у 19. Чым раней малады арганізм сутыкаецца з такой праблемай як тытунекурэнне, тым раней пачынаюцца праблемы з сардэчна-судзістай сістэмай".

У Беларусі апошнім часам абмяжоўваецца рэклама тытуню, павышаюцца акцызы і ствараюцца месцы, вольныя ад курэння.