Больш як 30 тысяч балельшчыкаў наведалі Беларусь без візы

27 мая 2014
Такая лічба, першым чынам, заслуга Дзяржпагранкамітэта, бо для гасцей пагранічнікі забяспечылі самыя камфортныя ўмовы. Нашым спецыялістам дапамагалі і калегі з суседніх краін, якія пастаянна знаходзіліся ў кантакце з беларускімі пагранічнікамі. На выдатна спрацавалі і валанцёры - курсанты інстытута пагранічнай службы.

У асобныя дні пагранічнікам прыходзілася афармляць да 5 тысяч гасцей. Больш за ўсё балельшчыкаў - гэта каля 10 тысяч - фанаты з Латвіі. Але былі і тыя, хто пад відам фанатаў спрабаваў пазапраўна трапіць у ЕС. Некалькі дзясяткаў нелегалаў, а гэта ў асноўным жыхары Азіі і Афрыкі, былі затрыманыя на мяжы.