45-ці лепшым школьнікам цэнтральнага рэгіёна ўрачыста ўручылi пашпарт і Канстытуцыю Беларусі

15 марта 2019

Першы пашпарт - у Дзень Канстытуцыі. Юныя беларусы свой галоўны дакумент атрымалі сёння ва ўрачыстай абстаноўцы. 45-ці лепшым школьнікам цэнтральнага рэгіёна пашпарт і Канстытуцыю Беларусі ў падарунак уручыў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. 14-гадовых падлеткаў вiншавалi таксама памочнiк Прэзiдэнта Iгар Яўсееў і мiнiстр культуры Юрый Бондар. На цырымонію ў Нясвіжскі палац запрасілі пераможцаў алімпіяд, прызёраў спартыўных, вакальных i харэаграфiчных спаборніцтваў.



Чвэрць стагоддзя асноўны закон краіны - канстытуцыя - гарантуе права на працу, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне і бясплатную адукацыю. Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" ладзіцца ва ўсіх гарадах цэнтральнага рэгіёна.