30-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС адзначылі і ў Касцюковічах

26 апреля 2016

Хвілінай маўчання і малітвай на мітынгу-рэквіеме ля памятнага знака "Чорная быль" ушанавалі памяць тых, хто стаў ахвярай трагедыі.

Раён пасля адсялення страціў больш як 40 вёсак, амаль удвая скарацілася і колькасць насельніцтва. Словы падтрымкі тым, хто працягвае адраджаць жыццё на пацярпелых тэрыторыях, прагучалі і з вуснаў прадстаўнікоў "Беларускага саюза жанчын". Дэлегацыя на чале з кіраўніком грамадскага аб'яднання Мар'янай Шчоткінай усклала кветкі ля падножжа памятнага знака ахвярам Чарнобыля, наведала сям'ю ліквідатара аварыі на ЧАЭС і ўручыла падарункі выхаванцам раённага цэнтра рэабілітацыі і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, а таксама дому сямейнага тыпу. Паводле слоў міністра, дзяржава па-ранейшаму робіць усё магчымае, каб жыццё ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах працягвалася.

Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

"Ёсць рабочыя месцы, ёсць нармальная заработная плата. Яшчэ дадатковыя выплаты ўстаноўлены выканкамам. Ёсць з боку дзяржавы падтрымка - льготныя крэдыты для будаўніцтва жылля, гэта пляцоўка для добрага старту".

Дэлегацыя Беларускага саюза жанчын таксама пазнаёмілася з умовамі аказання медыцынскай дапамогі ў раёне, працай аддзялення гемадыялізу і радзільнага аддзялення. Дарэчы, за год на ўлік тут сталі больш як 200 будучых мам. А ў цэлым у раёне адзначана паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі.