2,5 гадзіны на адным дыханні - так гавораць пра выступленне Прэзідэнта тыя, хто быў у зале

28 января 2022

Расстаўлены ўсе акцэнты - сёння гаварыць, што нейкія тэмы Прэзідэнтам не былі закранутыя, не прыходзіцца. Мы ўсе яшчэ раз пачулі ад кіраўніка дзяржавы, што галоўнае - мір і спакой на беларускіх вуліцах. Вялікі блок сітуацыі вакол беларускіх меж, адносінам з краінамі-суседкамі, у цэлым геапалітычным становішчы. Пасыл гучаў не толькі для беларусаў, але і тых, хто глядзеў і будзе глядзець зварот беларускага лідара за мяжой. Усе мы разумеем, вядома, апаненты паспрабуюць расцягнуць на цытаты і падаць усё, што гучала сёння, пад сваім соусам - наўрад ці гэта атрымаецца. Гэта была шчырая і прамая размова.


Не аднойчы гучала слова "вайна" - гэта той выпадак, калі спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага. Пасыл для ўсіх: Беларусь захоўвае сваю мірную палітыку, але адказваць на выклікі будзем! Мы не хочам ваяваць! Нават гэты год аб'явілі Годам гістарычнай памяці, каб усе ўспомнілі, якой цаной нашы дзяды і прадзеды здабылі незалежнасць. 

Сёння гаварылі і пра тое, што хвалюе кожнага чалавека - захаванні здароўя. Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў правільнасць дзеянняў урада і медыкаў у перыяд пандэміі, без панікі лячылі людзей і працягваем гэта рабіць. Не ўводзячы лакдаўнаў і не закрываючы прадпрыемствы. Таму і эканоміка выстаяла, таму сёння можа ўпэўнена глядзець у будучыню. Яшчэ шмат важных заяў з першых вуснаў прагучала сёння. Іх яшчэ доўга будзе абмяркоўваць грамадскасць. Дэлегаты сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі ў сваіх рэгіёнах, каб кожны разумеў рэальную карціну дня сённяшняга.