29 жніўня са Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска стартуе традыцыйная экспедыцыя "Дарога да святынь"

28 августа 2018

Заўтра са Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска стартуе традыцыйная (сёлета 25-ая па ліку) духоўна-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святынь". Акцыя штогод збірае сотні навукоўцаў, святароў, творчую інтэлігенцыю і з'яўляецца пралогам да святкаванняў Дня беларускага пісьменства. Сёлета экспедыцыя праходзіць праз Лагойск, Дзяржынск, Клецк, Ружаны, Целяханы і Лагішын. У кожны з пунктаў яе ўдзельнікі прынясуць Жыватворны Агонь ад Гроба Гасподняга, правядуць творчыя і духоўныя сустрэчы. Падчас экспедыцый будуць закладзены і Сады Малітвы.

Аляксандр Лапата-Загорскі, кіраўнік міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь": "Раней мы прасілі садзіць дрэвы па колькасці экспедыцый. Сёлета разумеем, што столькі дрэў - гэта фактычна цэлы сад добры, цэлая алея. Сёлета будзе сімвалічна – 3, 7, 10. Але ў некаторых раёнах сказалі: не, будзе 25. Мы ўжо з'ездзілі ў Іванава, узялі асвячонай іванаўскай зямлі і па дарозе будзем падсыпаць у кожным пасаджаным садзе".

Канчатковым пунктам духоўна-практычнай экспедыцыі стане Іванава. Удзельнікі духоўнага маршруту возьмуць удзел у літургіі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і ўрачыстым адкрыцці свята беларускага пісьменства.