26 мая выязны прыём грамадзян у Мінскім райвыканкаме правядзе Вольга Чупрыс

25 мая 2022

Пачуць кожнага і не пакінуць з праблемай. Прыёмы грамадзян дапамагаюць не толькі кантраляваць сітуацыю на месцах, але і хутка і эфектыўна вырашаць пытанні, якія хвалююць  людзей.

Так, заўтра выязны прыём грамадзян у Мінскім райвыканкаме правядзе Вольга Чупрыс - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Пачнецца сустрэча ў 9 раніцы па сталічным адрасе Альшэўскага, 8. Выслухаюць кожную просьбу або прапанову, па магчымасці аператыўна акажуць садзейнічанне.