25 святочных пляцовак разгорнуцца ў сталіцы ў навагоднюю ноч

18 декабря 2018

У рытме навагодніх мелодый. 25 святочных пляцовак разгорнуцца ў сталіцы ў навагоднюю ноч. Галоўнай лакацыяй сёлета стане не толькі тэрыторыя ля Палаца спорту, але і Кастрычніцкая плошча. Там таксама пройдзе музычнае шоу - гарадскія гулянні працягнуцца да 4 гадзін раніцы. Акунуцца ў казачны настрой можна будзе і на тыдзень раней. У найбліжэйшыя выхадныя на святочны старт выйдуць чараўнікі зімы. Па праспектах сталіцы пройдуць больш за тысячу казачных персанажаў. Завершыцца шоу навагоднім мюзіклам ля галоўнай навагодняй ёлкі.

Яшчэ адной святочнай лакацыяй стане і пляцоўка ля ратушы. У выхадныя там разгорнецца калядны кірмаш, а таксама будуць паказваць казачныя сямейныя спектаклі.