У Беларусі няма спіса прадпрыемстваў для прыватызацыі

19 февраля 2013
Паводле яго слоў, існуе спіс рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, якія могуць быць акцыянаваныя. Акрамя таго, на афіцыйным сайце ведамства, даступным кожнаму, інвестарам прапанавана каля 700 адкрытых акцыянерных таварыстваў. Прапанова па продажы акцый Крыніцы ўжо ўнесена на разгляд урада. Што тычыцца беларуска-расійскага холдынгу на базе МАЗа і КамАЗа, які прадугледжваецца стварыць, як заявіў сёння кіраўнік Дзяржкаммаёмасці, у гэтым тандэме наша краіна плануе захаваць блакіруючы пакет акцый МАЗа. 
Яшчэ адна расійская кампанія патэнцыяльна можа стаць інвестарам Гродна Азот. Пра гэта таксама заявіў Георгій Кузняцоў. Аднак пакуль продаж акцый гэтага прадпрыемства толькі ў планах.