Мінская вобласць выбрала самую ўважлівую і крэатыўную аўталэдзі

27 мая 2017

За тытул лепшай у Жодзіне спаборнічалі 13 аўтамабілістак – прадстаўніцы розных раёнаў дэманстравалі навыкі кіравання і нават рамонту аўтамабіля, а таксама прэзентавалі ўласнае аўто і творчыя нумары. Падчас конкурсу прайшоў жаночы аўтапарад.

Паўтарыць леташні поспех паспрабуе прадстаўніца Мінскага раёна. Яна сёлета стала лепшай аўталэдзі і прадставіць цэнтральны рэгіён на рэспубліканскім этапе.