25 лютага ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання

25 февраля 2024

Сёння ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання, паведамляе БЕЛТА. Беларусы выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання і мясцовых cаветаў дэпутатаў 29-га склікання.
Сёння выбарчыя ўчасткі адкрыюцца ў 8:00 і будуць працаваць да 20:00.
На ўчастках бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад'яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для вайскоўцаў тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна таксама, прад'явіўшы пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі або вучнёўскі білет.
Калі падчас запаўнення бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца да членаў участковай выбарчай камісіі і атрымаць новы бюлетэнь для галасавання. Аднак такім правам можна скарыстацца толькі адзін раз.
Фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня для галасавання забаронены.
На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раздзеле, прысвечаным выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.


Тэгі:

#Выборы 2024