24 ліпеня ў Мінску пройдзе парад тэхнікі МНС

24 июля 2021

Напярэдадні Дня пажарнай службы ў Мінску на праспекце Незалежнасці пройдзе парад і выстава тэхнікі МНС. Пачатак у 11:00. Затым у парку Горкага дзяцей і дарослых чакаюць забаўляльныя конкурсы, водная феерыя, дэманстрацыя сіл і сродкаў на вадзе, тэхнікі і ўзбраення МНС і шматлікае іншае. Выдатным завяршэннем дня стане канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.