23 чэрвеня ў Мінску адкрываецца Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021

23 июня 2021

Ударныя беспілотнікі, ракетнае, артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, бранятанкавая тэхніка, сістэмы СПА і многае іншае. 

Сёння ў Мінску адкрываецца дзясятая выстава MILEX. На плошчы 16 тысяч квадратных метраў будуць дэманстравацца перадавыя распрацоўкі кампаній і канструктарскіх бюро з Беларусі, Расіі, Кітая, Турцыі і Узбекістана. Самая маштабная экспазіцыя  ў нашай краіны - арганізацыі, што ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, выстаўляюць звыш 300 узораў тэхнікі і ўзбраенняў. Амаль палова з іх - гэта навінкі, а значыць перадавыя тэхналогіі. 

Уладзімір Каралёў - адзін з нямногіх, хто напярэдадні пабываў на выставе да яе адкрыцця. 

Высадзіцца на дах будынка, заняць яго перыметр і трымаць абарону. Сёння любая выстава - гэта не проста павільёны з экспанатамі, цэлае шоу. Напярэдадні тут прайшла генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця. 

Цэнтральны павільён выставы - у ЗАТ "Белтэхэкспарт". Многія з экспанатаў тут здольныя працаваць на адлегласці. Гэта беспілотныя апараты, у тым ліку і ўдарны верталёт, а таксама перадавая сістэма відэаназірання. Разумныя камеры і зараз ахоўваюць экспазіцыі "Мінск-Арэны". 

У аснове беларускай экспазіцыі прынцыпова новыя высокатэхналагічныя ўзоры ўзбраення. Гэта сродкі агнявога паражэння - ад рэактыўных сістэм залпавага агню да стралковай зброі і боепрыпасаў, лёгкабраніраваная тэхніка з рознымі баявымі модулямі, наземныя і паветраныя рабатызаваныя платформы, баявыя геаінфармацыйныя сістэмы і многае іншае. З агульнай колькасці беларускіх экспанатаў (а іх больш чым 300) палова - навінкі. 60 новых распрацовак і тэхналогій прадэманструе Нацыянальная акадэмія навук.  

Чым ніжэй ляціць, тым больш складана выявіць, але для вайскоўцаў няма нічога немагчымага. На выставе экспануецца цэлая лінейка РЛС для выяўлення малавышынных цэляў. Большасць гэтых машын працуе ў аўтаматычным рэжыме без удзелу аператара.  

Усяго па запрашэнні беларускага боку выставу наведаюць больш за 30 афіцыйных дэлегацый з 21-й краіны свету. І гэта не проста госці форуму. На выставе плануецца заключэнне шматмільённых кантрактаў. Але, як паказвае практыка, часта падрабязнасці таго, хто і што будзе купляць, для журналістаў застаюцца ў таямніцы.