22 чэрвеня ў Беларусі пройдуць маштабныя памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны

21 июня 2021

Заўтра ў краіне пройдуць маштабныя памятныя мерапрыемствы. Галоўныя дзеянні разгорнуцца ля сцен мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". У прамым эфіры ўсе падзеі будзе трансліраваць Белтэлерадыёкампанія.  Дзясяткі камер размесцяцца па перыметры самых відовішчных сцэн. Адкрые Дзень усенароднай памяці мітынг-рэквіем у 3:30 раніцы. Яго  зменіць рэканструкцыя падзей 22 чэрвеня 1941 года, якая стартуе ў 5:00. А ўвечар  у легендарнай цытадэлі - цырымонія і канцэрт, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

І роўна апоўдні 22 чэрвеня ўся краіна замрэ ў хвіліне маўчання і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.