Сусветны жаночы хакейны матч пройдзе 17 лютага

14 февраля 2024

20 хакеістак прадставяць Мінск на Сусветным жаночым хакейным матчы. Яшчэ 10 гульцоў накіруе Мінская вобласць. Падзею трэці раз запар прыме адзін з гандлёвых цэнтраў у Гродне ўжо ў найбліжэйшую суботу. Гэты паядынак  максімальна важны для развіцця гэтага віду спорту ў Беларусі. Дзякуючы праекту дзяўчаты, якія займаюцца хакеем у розных кутках нашай краіны, могуць разам выйсці на лёд, стаць часткай яркага шоу, паказаць,  чаму яны навучыліся за сезон і натхніць іншых узяць у рукі клюшкі і стаць на канькі. Доказ паспяховасці гэтай задумкі -  з моманту правядзення першай такой сустрэчы колькасць хакеістак у Беларусі павялічылася ў тры разы. У гэтым годзе шоу будзе прысвечана касмІчнай тэме.

Сёлета на Сусветны жаночы хакейны матч  падалі заяўкі 110 дзяўчат. Усяго яны правядуць 3 паядынкі.