21 лютага - Дзень роднай мовы. Раскажам, як у Беларусі паўнавартасна жыве білінгвізм

21 февраля 2024

Дзень роднай мовы сёння адзначаюць ва ўсім свеце. Для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

У нашай краіне 2 дзяржаўныя мовы. Медыяхолдынг Белтэлерадыёкампаніі штодня вяшчае і на беларускай, падтрымліваючы этнічныя моўныя традыцыі. Сёння ж на "Беларусь 3" і на хвалях Беларускага радыё тэматычны эфір і спецыяльныя выпускі праграм.

Падрабязнасці ў Вольгі Мядзведзь.

Наш білінгвізм узбагачае і беларускую, і рускую мовы

Георгій Чахоўскі, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук:

Бі - двойчы, лінгва - мова. Іншымі словамі літаральны пераклад тэрміна "білінгвізм" мае на ўвазе наяўнасць дзвюх моў у камунікацыі . І ў гэтым сэнсе, насуперак, магчыма, усякім стэрэатыпам можна сказаць, што сітуацыя "білінгвальнага" грамадства для Беларусі не з'яўляецца ўнікальнай, таму што ў прынцыпе па такім шляху пайшлі многія краіны свету.

На пачатку мінулага стагоддзя мы і ўвогуле былі мультылінгвамі, сярод дзяржаўных моў, акрамя беларускай і рускай, былі польская і ідыш. Так дыктаваў час. Як і тое, што сёння ў побытавым жыцці мы часцей звяртаемся да рускай гаворкі. Так склалася гістарычна, паўплывалі апошнія некалькі стагоддзяў, не кажучы, што яна была мовай зносін і мірнага паразумення ў шматнацыянальным СССР.

Але ж пакуль некаторыя беглыя неадукаваныя нацыяналісты лічаць гэта знішчэннем "нашай матчынай", падштурхоўваючы беларускую да канфлікту, астатні свет практыкуе шматмоўе і такім чынам узбагачае кожную. У Швейцарыі - нямецкая, французская, італьянская і рэтра раманская. Кіпр размаўляе на грэчэскай і турэцкай, Індыя англійскую пакідае для навукі, а хінды - для культуры. ЮАР мае 11 афіцыйных моў. І такіх прыкладаў больш за 60 % ад усіх гаворак свету.

Міжнародны дзень роднай мовы

Георгій Чахоўскі, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук:

Беларуская мова і руская мова, яны развіваліся паралельна, яны не былі перашкодай адна адной. На маю думку важна прынцыпова падкрэсліць, што наш дзяржаўны статус абедзьвюх моў мае на ўвазе не перавагу адной над другой, а як раз свабоднае валоданне абедзвюма мовамі з улікам канкрэтнай камунікацыйнай сітуацыі. Вывучэнне 3, 4 і іншых моў на базе білінгвальнай адбываецца значна хутчэй.

Беларуская мова дзеліцца на старажытную і сучасную, гэта ўмоўная мяжа паміж 19-м і 20-м стагоддзем, так званы час заняпаду. Менавіта літаратурная пачала фарміравацца дзесьці 100 гадоў таму, вось і лічыцца самай маладой сярод усходнеславянскіх моў.

І падтрымка заўсёды важнай, бо ва ўсім свеце колькасць жывых моў скарачаецца з сярэдняй хуткасцю адна на два тыдні.

54,1 % нашых грамадзян лічыць беларускую роднай мовай

Невялічкі тэст: ці ведаеце вы, як на мове будзе "домашний питомец", ці хто такі "хрушч" (падказка, жук які лётае ў маі). Паводле даных Белстата, больш за 54 % грамадзян лічаць беларускую роднай мовай. Другое месца, вядома, за рускай. Калі ж глядзець па абласцях, самы высокі паказчык у Брэсце - 77 %, а менш за ўсё - у Віцебску.