2024-ты - год магнітных бур

8 января 2024

Навіна для метэазалежных - сёлета Зямлю чакаюць частыя магнітныя буры. Паводле звестак расійскага Інстытута касмічных даследаванняў, яны будуць адбывацца па некалькі разоў за месяц, бо Сонца дасягне максімуму актыўнасці. Пік чакаецца ў маі-чэрвені, пры гэтым некаторыя спецыялісты лічаць, што на Сонцы будуць больш моцныя ўспышкі, чым гэта было годам раней. Аднак да канца года сонечная актыўнасць павінна пайсці на спад.