2015 год аб'яўлены Годам моладзі

16 октября 2014

Актыўна прыцягваць да правядзення сацыяльна-эканамічных ператварэнняў у краіне плануюць моладзь Беларусі. Сёння стала вядома, што 2015-ы аб'яўлены Годам моладзі. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Галоўныя мэты дакумента - развіццё творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці. І вось такія лічбы: на пачатак года 2 мільёны 185 тысяч маладых людзей пражывала ў Беларусі.