1,5 млн кв. м. жылля пабудуюць у Беларусі за першае паўгоддзе 2022 года

27 июня 2022

Паўтара мільёна квадратных метраў жылля будзе пабудавана ў Беларусі за першае паўгоддзе. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. У добрым тэмпе ўзводзяцца кватэры з дзяржпадтрымкай - плюс паўтара працэнта да ўзроўню мінулага года. 

На сёння гатовыя ўжо 450 тысяч квадратных метраў для тых, хто мае у гэтым патрэбу. Мы актыўна працуем і на экспартных рынках, за 5 месяцаў аб'ём падрадных прац за мяжой у параўнанні з мінулым годам павялічыўся амаль удвая. 90 працэнтаў нашых праектаў рэалізуюцца ў Расіі.  

Таксама растуць пастаўкі за межы краіны і беларускіх будаўнічых матэрыялаў - цэменту, друзу, керамічнай пліткі.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя