19 снежня Праваслаўная царква ўшаноўвае свяціцеля Мікалая Цудатворца

19 декабря 2023
У народным календары 19 снежня - Міколаў дзень, Мікола Зімовы, Мікола Марозны, Мікола Халодны, Мікольшчына. Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з самых ушанаваных святых у хрысціянскай веры - Мікалая Цудатворца. Пра гэта расказвае партал "МІР24".

У гэты дзень было прынята пасля царкоўнай службы збірацца за вялікім сталом усёй сям'ёй і ад душы весяліцца. Пры гэтым забаронена парушаць Піліпаўскі пост, хаця ў гэты дзень можна парадаваць сябе рыбай. Важна было таксама рабіць добрыя справы.

Нельга ў гэты дзень займацца цяжкай фізічнай працай, а таксама праць, прыбіраць, прасаваць. Нельга сварыцца, брыдкасловіць і пляткарыць - усё гэта "гукнецца" ў будучыні. Не варта на Міколу адмаўляць каму-небудзь у дапамозе, а ў чужы дом прыходзіць з пустымі рукамі. Не трэба ў гэты дзень пазычаць грошы, нават самым блізкім. А вось аддаваць даўгі пажадана. У такім разе ў наступным годзе ў дом прыйдуць дастатак і поспех.

Мікола Зімовы адкрываў на Русі перыяд зімовага сватаўства. Лічылася, калі засватаць нявесту 19 снежня, то пара пражыве шчаслівае і доўгае сямейнае жыццё. 

Прыкметы надвор'я на 19 снежня:

калі ў гэты дзень холадна, зіма будзе суровай;

калі дзень выдаўся цёплым, моцных маразоў не будзе;

іней на дрэвах на Міколу Зімовага абяцае ўраджайны год; 

калі ідзе снег, уродзіцца пшаніца, дождж - капуста і агуркі;

колькі снегу на Мікольшчыну, столькі будзе вясной травы.