19 жніўня С. Сівец правёў асабісты прыём грамадзян у Савеце Рэспублікі

19 августа 2021

19 жніўня ў Савеце Рэспублікі асабісты прыём грамадзян правёў Сяргей Сівец. У верхняй палаце парламента сенатар курыруе заканадаўства і дзяржаўнае будаўніцтва, таму да яго ўжо традыцыйна было больш юрыдычных пытанняў. Людзі звярталіся з просьбай дапамагчы разабрацца з зямельнымі ўчасткамі і іншымі сямейнымі спрэчкамі. Прагучалі і прыватныя ініцыятывы. 

У цэлым, як адзначыў Сяргей Сівец, у краіне трэба і важна павышаць прававую пісьменнасць. Вялікая частка зваротаў патрабуе вырашэння на месцах упаўнаважанымі дзяржорганамі.