19 красавіка "Буйным планам" з Тадэвушам Кандрусевічам

13 апреля 2016

Ці можна навучыць міласэрнасці? І ці стане Беларусь для хрысціян другой Кубай? Шчыра аб праблемах духоўнасці, веры і сваёй сям'і кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы Беларусі архібіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у праграме "Буйным планам" з Маратам Маркавым. Што можа раззлаваць архібіскупа? І як таленавіты інжынер стаў мітрапалітам? Глядзіце ў аўторак, 19 красавіка, пасля "Панарамы".